Skip to content

Belarus

Дзень імуналогіі 2006

Першы Дзень імуналогіі быў з вялікім поспехам праведзен 29 красавіка 2005 г. ў больш як 30 еўрапейскіх краінах. Уражальная разнастайнасць мерапрыемстваў з шырокім асвятленнем у сродках масавай інфармацыі прыцягнула вялікую колькасць людзей ва усёй Еўропе і садзейнічала грамадскаму ўсведамленню імуналогіі як асновы ўласнага здароўя і дабрабыту. Пры правядзенні Дня імуналогіі 2006 г. імунолагам прапануецца сфакусіраваць увагу на абучэнні спецыялістаў ўсіх узростаў. Птушыны грып, СНІД, вакцынацыя і асабісты дабрабыт з’яўляюцца праблемамі, якія датычацца ў значнай ступені маладых людзей і падлеткаў ва ўсёй Еўропе. У сумеснай акцыі Еўрапейская федэрацыя імуналагічных таварыстваў (ЕФІТ) будзе падтрымліваць партнёрства паміж імунолагамі і школамі. Будзе падрыхтаваны спецыяльны інтэрнэт-сайт для выкарыстання ў школах. Узнагародай за найбольш арыгінальныя і цікавыя работы будзе запрашэнне на кангрэс ЕФІТ (Еўрапейскі кангрэс імуналогіі) ў Парыжы 6-9 верасня 2006 г.

Created by hammel
Last modified 25.04.2006, 18
 

Personal tools